Даклад начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Шахраева

  • 3

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Шахраева.

У парадку дня былі арганізацыйныя і кадравыя пытанні, унесеныя адпаведныя прапановы. Абмяркоўваліся таксама крокі па далейшым удасканаленні работы Службы бяспекі Прэзідэнта, у тым ліку зыходзячы з вопыту мінулагодніх падзей, а таксама актуальных узнікаючых выклікаў і пагроз.

Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, планы, якія распрацоўваюцца Службай бяспекі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, дазваляюць якасна і максімальна аператыўна рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы зменлівай абстаноўкі.