Сустрэча з кіраўніцтвам Першай кітайскай аўтамабільнай карпарацыі "ФАВ Груп"
- 9
- 2:19
Беларусь зацікаўлена ў развіцці аўтамабілебудавання з удзелам кітайскіх партнёраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 сакавіка на сустрэчы з кіраўніцтвам Першай кітайскай аўтамабільнай карпарацыі "ФАВ Груп".
"Вы ведаеце, што мы вельмі зацікаўлены ў развіцці аўтамабілебудавання ў Беларусі. Учора на перагаворах з маім сябрам Сі Цзіньпінам я папрасіў яго, каб ён падтрымаў маю ініцыятыву па супрацоўніцтве з вашай кампаніяй. Ён мне сказаў, што падтрымлівае. Ён падкрэсліў: "Гэта дзяржаўная кампанія, я падтрымліваю кантакты спецыялістаў Беларусі з кампаніяй і наколькі гэта трэба для развіцця адносін гатовы дапамагаць", - расказаў падрабязнасці перагавораў Прэзідэнт Беларусі.
"Наш інтарэс да вас вы ведаеце. Вы робіце добрыя аўтамабілі. Калі ў вас ёсць жаданне і імкненне працаваць у Беларусі - я да вашых паслуг. Я хацеў бы, каб мы стварылі сапраўдны аўтамабіль у Беларусі разам з вамі. І калі мы хочам атрымаць эфект і поспех, гэта трэба рабіць цяпер, і вельмі хутка, калі вызваліліся тэрыторыі і рынкі для нашай будучай прадукцыі. У мяне адно пытанне: як вы гледзіце на гэта з улікам маёй і Сі Цзіньпіна падтрымкі?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня праўлення Першай аўтамабільнай імпартна-экспартнай карпарацыі, генеральны дырэктар па міжнародных сувязях Першай кітайскай аўтамабільнай карпарацыі Ян Даюн падзякаваў за сустрэчу і падкрэсліў наяўнасць вялікай увагі да развіцця супрацоўніцтва. "Мы будзем вельмі акуратна і ўважліва рэалізоўваць гэты праект, які ўзгоднены паміж кіраўнікамі краін", - запэўніў ён.