Сустрэча з заснавальнікам кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам
- 7
- 2:22
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня сустрэўся з заснавальнікам кампаніі Emaar Properties Махамедам Алі Алабарам.
"Улічваючы тое, што Вы прыехалі на гэты раз з сынам, значыць, Вы ўжо добра замацаваліся ў нашай сталіцы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы Вас прымаем тут з вялікім задавальненнем не таму, што Вы вельмі багаты чалавек. А таму, што Вы ў няпросты, складаны час падтрымлівалі Беларусь, кіраўніцтва Эміратаў заўсёды падтрымлівала Беларусь. І за тое, што Вы супрацоўнічаеце з Беларуссю і, галоўнае, інвесціруеце ў Беларусь. Словам, мы Вас успрымаем як блізкага сябра нашай краіны, дружба з якім праверана часам".
Прэзідэнт канстатаваў, што, нягледзячы на складаны 2020 год, Беларусь і ААЭ значна прыбавілі ў тавараабароце. За мінулы год ён склаў $110 млн.
"Сёння я хацеў бы пачуць, ці не змянілася Ваша жаданне працаваць у Беларусі, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Я таксама хацеў бы пачуць Ваша меркаванне наконт многіх праектаў, якія мы абмяркоўвалі з Наследным прынцам, калі ён быў тут. І Вы самі прапаноўвалі шэраг праектаў, у якіх Вы вельмі зацікаўлены ў Беларусі".
Махамед Алі Алабар на сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам цёпла выказаўся пра Беларусь.
Госць адзначыў: "Вельмі цікава, калі гуляеш па вуліцах Мінска, адчуваць гарачы прыём простых людзей".
"Але не адчуваеце, што вы ў гасцях у дыктатара?" - жартам заўважыў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Махамед Алі Алабар працытаваў выказванне Нэльсана Мандэлы, калі таго папрасілі растлумачыць, што такое дэмакратыя: "Ён сказаў: калі мае дзеці ў бяспецы, калі яны атрымліваюць добрую адукацыю і аптымістычныя ў адносінах да сваёй будучыні, ёсць добрая ахова здароўя, добрая інфраструктура - вось гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя".
"Усё ў нас у гэтым плане не ідэальна, але сёе-тое мы зрабілі", - сказаў у адказ Кіраўнік дзяржавы.
"З майго пункту гледжання, у вас больш, чым названа", - падкрэсліў Махамед Алі Алабар.