Рабочая сустрэча з Прэзідэнтам НАК Віктарам Лукашэнкам
- 4
- 0:32
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня правёў рабочую сустрэчу з Прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся станам спраў у спартыўнай галіне ў цэлым. Асобна Прэзідэнт спыніўся на папулярызацыі спорту ў Беларусі і правядзенні ў рэгіёнах краіны спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
"Назіраю за мерапрыемствамі, якія вы праводзіце з мясцовымі органамі ўлады. Нядрэнна атрымліваецца. Людзей, кажуць, вельмі шмат прысутнічае на іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Асабліва ён адзначыў культурна-спартыўны фестываль "Вытокі", які нядаўна стаў сапраўдным святам для жыхароў Оршы і гасцей горада. Да гэтага яго правялі ў Лідзе, на чарзе Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Жодзіна.
"Трэба прадаўжаць гэта, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Трэба ў гэтых гарадах, якія мы заўсёды абдзялялі ўвагай, уважыць людзей і правесці мерапрыемствы. Затым будзем глядзець на мерапрыемствы іншага плана".
Цікавіўся Прэзідэнт і падрыхтоўкай да будучай летняй Алімпіяды ў Токіа. Як адзначыў Віктар Лукашэнка, на сённяшні дзень беларускімі спартсменамі заваяваны 98 ліцэнзій. У бліжэйшы час трэба вызначыцца са складам нашай нацыянальнай каманды на гэтыя спаборніцтвы.
Абмяркоўвалася ў час сустрэчы не толькі спартыўная тэматыка. Гаварылі і аб праектах у розных сферах, якія Віктар Лукашэнка курыраваў да выбрання Прэзідэнтам НАК. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, усе яны павінны заставацца на кантролі да самага завяршэння. Таксама размова ішла аб прадаўжэнні ўзаемадзеяння са спецпадраздзяленнямі, якія Віктар Лукашэнка курыраваў, калі быў памочнікам Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Тут размова ідзе і пра бытавыя тэмы, якія датычацца сем'яў ваеннаслужачых, і пра іншыя ўзнікаючыя пытанні, якія пры неабходнасці даручана прадаўжаць трымаць у полі зроку.