Указам Прэзідэнта заснаваны герб і сцяг Гомельскага раёна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падпісаў Указ № 383, які прадугледжвае заснаванне герба і сцяга Гомельскага раёна.
Герб адлюстроўвае гістарычны шлях і асаблівасці рэгіёна. Ён уяўляе сабой шчыт, у верхнім зялёным полі якога размешчаны два залатыя снапы і сярэбраны крыж, а ў ніжнім блакітным полі - залатая рысь.
Сцяг Гомельскага раёна ўзнаўляе выяву герба.
Стварэнне новых геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны рэгіёна.


