Сустрэча з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым
- 2
- 1:19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў правялі 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу двухбаковую сустрэчу.
Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў 24 снежня правялі тэлефонную размову. Тады Кіраўнік беларускай дзяржавы з цеплынёй павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з днём нараджэння. Прэзідэнты абмеркавалі асноўныя пытанні развіцця двухбаковых адносін, абстаноўку ў рэгіёне і тэматыку сумеснай работы ў рамках шматбаковых пляцовак.
Цяперашняя сустрэча ў Санкт-Пецярбургу прайшла ў развіццё таго, што абмяркоўвалася ў тэлефоннай размове. Парадак дня быў рабочы.
"Чакаем у Азербайджане!" - запрасіў Ільхам Аліеў беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан.
Што датычыцца эканомікі, дамовіліся, што адказныя асобы з міжурадавай камісіі і ўрадаў дзвюх краін выпрацуюць план мерапрыемстваў сумеснай работы на наступныя гады. У тым ліку сумесныя кааперацыйныя праекты ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і ВПК.
Прэзідэнт Азербайджана пацвердзіў прапанову Беларусі прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў у Карабаху.
Зразумела, абмеркавалі і міжнародны парадак дня - азербайджанскі лідар падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на Каўказе.