Работнікі сферы культуры ўдастоены дзяржаўных узнагарод
Работнікі сферы культуры ўдастоены дзяржаўных узнагарод за значны асабісты ўклад у захаванне і прымнажэнне гістарычнай і духоўнай спадчыны беларускага народа, развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва, народнай творчасці і рамёстваў, дасягненні ў культурна-асветніцкай дзейнасці. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджана пенсіянер, заслужаны работнік культуры БССР Галіна Качалава. Медаль Францыска Скарыны прысуджаны дырэктару Мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгору Бысюку, артысту-вакалісту Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандру Гайдуку, артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Яўгену Ермакову, дырэктару Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артуру Зельскаму, артысту хору Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І.Цытовіча Вікторыі Мачалінай, майстру народных мастацкіх рамёстваў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці Мар'яну Скрамблевічу і артысту тэатра лялек - вядучаму майстру сцэны Беларускага тэатра "Лялька" Юрыю Франкову.
Ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена артысту-вакалісту - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Станіславу Трыфанаву. Загадчык кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская, мастак-скульптар Валянцін Занковіч і загадчык кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Масленікаў удастоены звання заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа яе ўдастоены святар кафедральнага сабора Уваскрэсення Гасподняга горада Барысава Павел Яцуковіч. За добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у рэканструкцыю Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму архітэктару інстытута "Белдзяржпраект" Віктару Скробату.
За актыўную працу пры рэканструкцыі "Хатыні" і будаўніцтве музея мемарыяльнага комплексу Падзякі Прэзідэнта ўдастоены студэнт юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Уладзіслаў Віхроў і студэнт будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сямён Люльковіч.
Начальніку галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Але Шахоцька Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры.