Рабочы візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
- 8
- 1:01
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Абу-Дабі.
Адразу ў аэрапорце Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Дзяржаўным міністрам знешняга гандлю ААЭ Тані Бен Ахмедам Аль Заюдзі.
"Дзякуй за вашу гасціннасць. Я хацеў бы за некалькі дзён тут абмеркаваць шэраг пытанняў нашых адносін, сустрэцца з інвестарамі, якія працуюць у Беларусі, інвесціруючы ў нашу эканоміку", - расказаў аб дэталях свайго візіту Кіраўнік дзяржавы.
У праграме візіту - шэраг сустрэч і перагавораў. У ходзе іх правядзення асноўная ўвага будзе ўдзелена прадаўжэнню і развіццю супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.