Сустрэча з Намеснікам Прэм'ер-міністра па справах Савета міністраў Султаната Аман Саідам Фахадам бен Махмудам Аль Саідам

  • 7
  • 3:29

Работа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Амане прадоўжылася 18 снежня. У Маскаце ён сустрэўся з Намеснікам Прэм'ер-міністра па справах Савета міністраў Султаната Аман Саідам Фахадам бен Махмудам Аль Саідам.

"Мы фактычна з Султанам вызначылі план нашых дзеянняў. Мы стварылі міжурадавую камісію і з учарашняга дня пачалі выпрацоўваць дарожную карту - план нашых дзеянняў. У сярэдзіне будучага года Султан Амана прыедзе ў Беларусь. Мы гэту карту дарожную і план зацвердзім", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што да гэтага будуць рэалізоўвацца практычныя мерапрыемствы і крокі ў супрацоўніцтве Беларусі і Амана ў галіне эканомікі.

Раней у ходзе візіту Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі раўндаў перагавораў з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам. Бакі абмеркавалі як стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння, так і канкрэтныя планы па развіцці супрацоўніцтва. Размова ідзе аб стварэнні ў Амане хаба беларускай прадукцыі для паставак на рынкі краін рэгіёна, стварэнні сумесных прадпрыемстваў. У бліжэйшы час бакі выпрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва.