Рабочы візіт у Кыргызстан

  • 6
  • 1:37

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан.

Борт Кіраўніка беларускай дзяржавы прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Манас. Аляксандра Лукашэнку сустрэлі з мясцовым каларытам: пачаставалі нацыянальнай стравай - баўрсакамі з мёдам - і падарылі мяккую цацку снежнага барса. Указам Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава снежны барс прызнаны нацыянальным сімвалам гэтай краіны. Ён жа з'яўляецца талісманам VI Сусветных гульняў качэўнікаў, якія ўрачыста адкрыюцца ў Бішкеку 31 жніўня.

Беларускі лідар 1 верасня ў Бішкеку прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прымеркаваны да 25-годдзя заснавання арганізацыі.

У сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Аляксандр Лукашэнка абазначыць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках работы арганізацыі, агучыць прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне.

Па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце шырокага пераліку дакументаў, галоўны з якіх - дэкларацыя 25-годдзя ШАС. Плануецца таксама разгляд шэрага пытанняў у сферах бяспекі, энергетыкі, транспарту, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, лічбавізацыі.

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.

У графіку рабочага візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы і шэраг сустрэч на палях саміту з замежнымі калегамі.