Прывітанне ўдзельнікам XXX Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям XXX Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа".

    "За час свайго існавання форум стаў значнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі і месцам сустрэчы таленавітых майстроў сцэны з розных краін свету", - гаворыцца ў прывітанні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія тэатральныя работы і арыгінальныя рэжысёрскія рашэнні кожны год адкрываюць бязмежныя магчымасці для творчага дыялогу, дораць незабыўныя ўражанні і дапамагаюць па-новаму адчуць вялікую сілу мастацтва.

    "Упэўнены, што юбілейная "Белая вежа" знойдзе шырокі водгук у сэрцах гледачоў, напоўніць залы шчырымі эмоцыямі і заслужанымі апладысментамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, арганізатарам і гасцям тэатральнага фестывалю моцнага здароўя, поспехаў, натхнення і ўдзячнай публікі.