Наведванне Валаама
- 4
- 1:19
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 24 ліпеня наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр, размешчаны на востраве Валаам (Ладажскае возера) у Карэліі.
Прэзідэнты агледзелі манастыр і ў Спаса-Праабражэнскім саборы пакланіліся мошчам прападобных Сергія і Германа - заснавальнікаў манастыра.
Кіраўнікі дзяржаў таксама наведалі Свята-Уладзімірскі скіт, дзе размешчана Уладзімірская царква.
Папярэдні раз кіраўнікі дзяржаў бывалі на Валааме ў ліпені 2019 года.