Прыняты новы звод норм па гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні ў вёсцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў Указ № 277 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў".
Дакумент накіраваны на паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання, павышэнне яго якасці і стварэнне дадатковых умоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў вёсцы.
З гэтай мэтай на мясцовым узроўні выбудоўваецца сістэма - звод норм - для сфер гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання. Улічваюцца, з аднаго боку, пажаданні жыхароў сельскай мясцовасці, з другога - эканамічныя інтарэсы суб'ектаў гандлю.
Указам устаноўлена, што гандаль, бытавое абслугоўванне і работа грамадскага харчавання ў вёсцы ажыццяўляюцца з улікам асаблівасцей. У прыватнасці, па падаткаабкладанні, арганізацыі работы аўтамагазінаў (з абавязковым вызначэннем маршрутаў, указаннем перыядычнасці руху, часу і месцаў прыбыцця), адчужэнні на аплатнай аснове нерухомай маёмасці.
Прадугледжана персанальная адказнасць старшынь абласных і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікоў суб'ектаў гандлю за забеспячэнне належнага гандлёвага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці.
Указ падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі і даручэннямі кіраўніка дзяржавы на выязной нарадзе па пытаннях забеспячэння сельскага насельніцтва шырокім асартыментам тавараў пад поўную патрэбнасць, якая адбылася ў Вілейцы 7 жніўня 2026 года.
Раней дзеючыя прававыя акты ў названай сферы прызнаюцца страціўшымі сілу.

