Палкоўнік міліцыі Максім Субота вызвалены з пасады начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама
Палкоўнік міліцыі Максім Субота вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і звольнены са службы па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ падпісаў 14 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

