Падпісаны Указ аб узнагароджанні Генадзя Зюганава ордэнам Пашаны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў Указ аб узнагароджанні кіраўніка фракцыі палітычнай партыі "Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі" ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Генадзя Зюганава ордэнам Пашаны.
Узнагароды Генадзь Зюганаў удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне дружалюбных адносін і адзінства народаў дзвюх краін.