Нарада аб рэалізацыі праекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла

  • 6
  • 3:01

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 2 чэрвеня нараду, на якой абмяркоўвалася рэалізацыя праекта па арганізацыі пад Мінскам высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла.

"Гэта наша першае прадпрыемства ў такой галіне. І яно будзе сканцэнтравана на высокаэфектыўным кармленні жывёл, у выніку чаго атрымаем каласальны эфект у жывёлагадоўлі і сумежных галінах. Гэта прадпрыемства, якое мы будуем пад Мінскам, накшталт атамнай станцыі, першы блок якой запускаем у бліжэйшы час, накшталт стварэння ў Беларусі высокадакладнай зброі, касмічных праектаў, якія мы ажыццявілі і прадаўжаем працаваць. Гэта звязана з найвышэйшымі тэхналогіямі, гэта будучыня. Дадайце да гэтага яшчэ ІТ-парк і лічбавізацыю нашай краіны, не толькі эканомікі. Гэта будучыня нашай дзяржавы, як і любой іншай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, асобныя людзі спецыяльна "забылі", што ў краіне цяпер працуюць над каласальнымі, мільярднымі праектамі, звязанымі з высокімі тэхналогіямі. "Гэта праекты, якія дадуць магчымасць зазірнуць у будучыню. Можа, камусьці хацелася, каб гэта было больш маштабна, шырока. Але трэба разумець, што гэта велізарныя грошы. Такое прадпрыемства не новае ў свеце, але, зразумела, не кожная краіна можа сабе дазволіць такое. У садружнасці з Кітайскай Народнай Рэспублікай, па дамоўленасці з Сі Цзіньпінам мы ажыццяўляем гэты праект. Як я разумею, на працягу бягучага і наступнага года мы здольны асвоіць і запусціць гэту вытворчасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць у час нарады ход будаўніцтва прадпрыемства, магчымыя праблемы з рэалізацыяй праекта і планы на бліжэйшую будучыню. "Ні ў якім разе нельга выйсці за рамкі запланаваных тэрмінаў. Прадпрыемства трэба пабудаваць своечасова, таму што яно павінна працаваць, прыносіць прыбытак, і грошы, якія мы пазычылі (у гэтым выпадку ў Кітайскай Народнай Рэспублікі), зразумела, трэба будзе паступова вяртаць да 2032 года. Думаю, калі мы ажыццявім бізнес-план, які некалі распрацоўвалі, гэтыя грошы будуць вернуты своечасова без праблем. Прынамсі, па гэтым пытанні да нас ніхто ніколі прэтэнзій не меў", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.