Даклад Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча
- 5
- 1:48
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 7 верасня з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.
Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу папрасіў далажыць, як складваецца сітуацыя ў краіне з пункту гледжання раскрыцця злачынстваў, асаблівую ўвагу ён звярнуў на расследаванне крымінальных спраў, якія мелі грамадскі рэзананс і цяпер знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта.
"Па-другое, (утойваць няма чаго, як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) палітычныя сваркі і непарадкі, якія ў нас адбываюцца ў момант выбараў і паслявыбарны перыяд, выявілі шэраг недахопаў, можа, недапрацовак у розных сістэмах кіравання, органах улады. Што паказваюць гэтыя падзеі з пункту гледжання Следчага камітэта? Якія ўрокі нам неабходна з гэтага атрымаць?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў Іван Наскевіч, Следчы камітэт у гэтым годзе "спакойна і планамерна выконвае свае задачы па прызначэнні". Паводле яго слоў, на фоне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, эпідэміялагічнай сітуацыі ўзровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8% у параўнанні з папярэднім годам. "Адпаведна, зменшылася і нагрузка на Следчы камітэт", - дадаў ён.
Прэзідэнт удакладніў, якія віды злачынстваў насцярожваюць больш за ўсё.
"Часткова змянілася структура злачыннасці, крэн адбыўся ў бок злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасць гэтых злачынстваў няўхільна расце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць такія злачынствы з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхналогій", - адзначыў Іван Наскевіч.