Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб субсідыярнай адказнасці"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў Указ № 294 "Аб субсідыярнай адказнасці".
Дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення комплекснай сістэмы стымулявання экспарту і прыняцця дадатковых мер па абароне маёмасных інтарэсаў яе ўдзельнікаў.
Указам уведзена субсідыярная адказнасць Рэспублікі Беларусь (у асобе Урада) па заключаных БРУПЭІС "Белэксімгарант" дагаворах страхавання (перастрахавання) экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы.
У дакуменце таксама вызначаны ўмовы і парадак прыцягнення Рэспублікі Беларусь да субсідыярнай адказнасці па гэтых абавязацельствах.
Навацыі Указа дадуць магчымасць банкам ва ўмовах зніжэння магчымасці прыцягнення знешніх рэсурсаў забяспечыць далейшую фінансавую падтрымку экспарту рэальнага сектара эканомікі.