Адобраны праект пагаднення аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспарту ў ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў пры руху па аўтамабільных дарогах дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, уключаных у еўразійскія транспартныя калідоры. Адпаведны Указ № 103 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 красавіка.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый, а Урад - на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.