Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў Указ № 70 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, СМІ, арганізацый будаўнічай галіны і энергетыкі, сацыяльнай сферы, гандлю і сувязі, спажыўкааперацыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - настаўнік сярэдняй школы № 15 горада Баранавічы Настасся Жылінская, паштальён аб'яднанага цэха паштовай сувязі Гомельскага філіяла "Белпошты" Марына Кудраўцава, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-43 Гомельскага аб'яднанага будаўнічага трэста Ганна Татур, медсястра дзіцячага сада № 11 горада Слоніма Вераніка Жук, урач-отарыналарынголаг дзіцячага ЛОР-кабінета дзіцячай кансультацыі Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Асмалоўская, адказны сакратар рэдакцыі газеты "Родны край" горада Лагойска Алена Масцерава, загадчыца малочнатаварнай фермы ААТ "Імя К.І.Шаплыкі" Алена Піскун, аператар заправачных станцый "Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт" Марына Акулава, бібліятэкар бібліятэкі аграгарадка Варатынь Бабруйскага раёна Кацярына Кот, агароднік агракамбіната "Ждановічы" Вікторыя Асіпёнак, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольга Машчыцька.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 186 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска.