Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду
Указ № 512 ад 27 снежня 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў Указ № 512 "Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду".
З улікам чаканай дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе даходы бюджэту фонду павялічваюцца на Br580 039,4 тыс., расходы - на Br550 049,9 тыс., перавышэнне даходаў над расходамі - на Br29 989,5 тыс.
-
Спампаваць 512uk.pdf253 Кб