Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 178 "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян".
Дакумент прыняты ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.
Указам прадугледжана магчымасць атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня, а таксама выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Рашэнне аб прадастаўленні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а пералічэнне грашовых сродкаў - органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Указам таксама прадугледжана прадаўжэнне па 31 жніўня перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.
Названыя рашэнні будуць прымацца адпаведнымі орнанамі ў спрошчаным парадку.
-
Спампаваць 178uk.pdf350 Кб