Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 320 ад 13 чэрвеня 2001 г.)

Указ № 345 ад 30 верасня 2025 г.

Уносяцца змяненні ў Статут Нацыянальнага банка Беларусі. Гэта прадуглежана Указам № 345, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 верасня.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці Нацбанка і прадугледжвае карэкціроўку Указа ад 13 чэрвеня 2001 года № 320 "Аб зацвярджэнні Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь".

Заканадаўча замацавана каардынуючая роля Нацыянальнага банка ў дзейнасці дзяржаўных органаў, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама іншых арганізацый у рамках выканання ўскладзеных на яго функцый.

Указам замацаваны паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па вызначэнні парадку адкрыцця і спынення дзейнасці філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў на тэрыторыі Беларусі.

Вызначана, што формай работы праўлення з'яўляецца пасяджэнне, канкрэтызаваны спосабы яго правядзення. 

Статут таксама дапаўняецца палажэннем, у адпаведнасці з якім Нацбанк надзяляецца аналагічнымі з Саветам Міністраў паўнамоцтвамі прымаць нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для рэалізацыі задач і функцый, ускладзеных на яго заканадаўчымі актамі, без спецыяльнага замацавання паўнамоцтваў на прыняцце канкрэтнага акта.