Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 181 ад 27 сакавіка 2008 г.)
Указ № 271 ад 29 жніўня 2023 г.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня падпісаў Указ № 271 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
У адпаведнасці з дакументам у новай рэдакцыі выкладзена Палажэнне аб праходжанні службы ў органах пракуратуры, зацверджанае Указам № 181 ад 27 сакавіка 2008 года.
Указ прыняты ў мэтах прывядзення норм дзеючага Палажэння ў адпаведнасць з абноўленымі заканадаўчымі актамі аб дзяржаўнай службе і накіраваны на ўдасканаленне парадку праходжання службы ў органах пракуратуры.
Акрамя таго, устанаўліваюцца пералік пасад пракурорскіх работнікаў і адпаведных ім гранічных класных чыноў, а таксама суаднясенне воінскіх званняў і спецыяльных званняў супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый з класнымі чынамі пракурорскіх работнікаў.