Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў
Указ № 159 ад 12 мая 2020 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў Указ № 159 "Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў".
У адпаведнасці з дакументам камерцыйным арганізацыям прадастаўлена права паэтапна адносіць да канца 2022 года на бягучы фінансавы рэзультат курсавыя розніцы, што ўтварыліся з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2022 года.
Указ прыняты для недапушчэння рэзкага пагаршэння фінансавых паказчыкаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Ён дасць магчымасць мінімізаваць негатыўны ўплыў ваганняў курса беларускага рубля, будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнай работы камерцыйных арганізацый ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.
-
Спампаваць 159uk.pdf60 Кб