Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 155 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе".
Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе, вызначаны яе паўнамоцтвы.
У склад камісіі ўключаны члены Урада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.
-
Спампаваць 155uk.pdf721 Кб