Аб арэндзе і бязвыплатным карыстанні маёмасцю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 138, якім на аснове напрацаванай практыкі арэндных праваадносін карэкціруецца парадак выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, і парадак вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы яе ў арэнду.
Дакументам прадугледжана магчымасць прадастаўлення гандлёвых плошчаў у арэнду айчынным вытворцам без правядзення аўкцыённых таргоў і прымянення павышаючага каэфіцыента. Пры арэндзе вытворчых плошчаў уводзіцца паніжаючы каэфіцыент 0,5.
Ураду дэлегаваны паўнамоцтвы на зацвярджэнне пераліку суб'ектаў, якім нерухомая маёмасць прадастаўляецца ў бязвыплатнае карыстанне. Таксама ўдакладняецца пералік юрыдычных асоб, якім прадастаўляюцца льготы па кампенсаванні расходаў, звязаных з утрыманнем і эксплуатацыяй нерухомай маёмасці. Сярод навацый дакумента - устанаўленне забароны на ўдзел у паўторных аўкцыёнах асоб, чые дзеянні прывялі да зрыву раней праведзеных аўкцыёнаў.
Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Рэгламентуючы цяпер гэтыя пытанні Указ ад 29 сакавіка 2012 года № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", адпаведна, прызнаецца страціўшым сілу.