Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 250 ад 3 снежня 1994 г. "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ажыццяўлення ў Рэспубліцы Беларусь памілавання асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія садзейнічалі раскрыццю і ўстараненню наступстваў злачынстваў")
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў Указ № 122, які прыняты ў мэтах рэалізацыі апошніх змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, накіраваных на ўдасканаленне інстытутаў дасудовага вызвалення і памілавання.
Указам удасканалены парадак вызвалення асоб ад крымінальнай адказнасці па рашэнні Кіраўніка дзяржавы. У дакуменце замацоўваецца пакетны прынцып унясення хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на разгляд Прэзідэнта.
Рэгламентаваны таксама інстытут паручыцельства пры памілаванні асуджаных, згодна з якім сваякі асуджанага або людзі, якія яго добра ведаюць, змогуць прадаставіць асабістыя паручыцельствы ў якасці гарантыі законапаслухмяных паводзін памілаванага.
Названыя новаўвядзенні ўступаюць у сілу 14 красавіка 2021 года.