Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу
Указ № 114 ад 18 сакавіка 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка падпісаў Указ № 114 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".
Дакументам прадугледжваецца, што ў 2021 годзе ва Узброеныя Сілы прызываюцца да 100 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.
Рэалізацыя гэтага Указа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах, забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.
-
Спампаваць 114uk.pdf65 Кб