Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 209, якім уносяцца змяненні ва Указ № 80 ад 7 лютага 2006 года "Аб правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
Прынятыя змяненні дадуць магчымасць выпускнікам профільных аграрных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічвацца па выніках гутаркі без уступных іспытаў.
Указам таксама прадастаўляюцца прэферэнцыі для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве), пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей. Яны змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама паступаць па-за конкурсам (для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У ліку прэферэнцый таксама паступленне па-за конкурсам (для атрымання вышэйшай адукацыі) на спецыяльнасці профілю "Ахова здароўя" пры наяўнасці сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі.
Акрамя таго, Міністэрству транспарту і камунікацый даручана вызначыць парадак прафесійнага адбору асоб для атрымання вышэйшай адукацыі па асобных спецыяльнасцях грамадзянскай авіяцыі. Падрыхтоўку такіх спецыялістаў плануецца пачаць з 2021 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
-
Спампаваць 209uk.pdf244 Кб