Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працаўнікам аграпрамысловага комплексу шэрага рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Адпаведнае распараджэнне 23 лютага падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Падзякі ўдастоены працаўнікі АПК Брэсцкай вобласці і Камянецкага раёна гэтай вобласці, а таксама калектывы работнікаў шасці прадпрыемстваў: сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў імя І.П.Сянько Гродзенскага раёна і "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Агракамбінат "Юбілейны" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, "Косіна" Лагойскага раёна Мінскай вобласці і "Новагарадзішчанскае" Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
-
Спампаваць 33rp.pdf69 Кб