Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Распараджэнне № 16рп ад 10 лютага 2023 г.

Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем ад 10 лютага аб'явіў Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам розных сфер.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Падзякі Прэзідэнта ўдастоены старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга і першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч.

Прадстаўнікі Мінскай вобласці: начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Дышлевіч, трэнер-выкладчык па спорце дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 3 Маладзечна Ігар Фартунаў і ўрач-афтальмолаг аддзялення мікрахірургіі вока для дарослых Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Таццяна Чакан - заахвочаны Падзякай Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

Падзяка за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па забеспячэнні законнасці, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю аб'яўлена работнікам пракуратуры: старшаму памочніку пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Уладзіміру Рабаву і намесніку начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах - начальніку аддзела дзяржаўнага абвінавачання Кірылу Чубкаўцу.

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значныя дасягненні ў сферы атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў узнагароды ўдастоены галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Вольга Дубаневіч, за шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву - намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Тамара Лісіцкая.

Падзякай адзначаны таксама работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі - намеснік начальніка інспекцыі Міхаіл Губіч і начальнік Мінскай абласной інспекцыі Роберт Зубаіраў.