Аб узнагароджанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 374 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловай і аграпрамысловай сфер, будаўнічай галіны, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры, рэлігійных аб'яднанняў, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - аператар машыннага даення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Віллія-агра" Кобрынскага раёна Вольга Бойка, хатняя гаспадыня з вёскі Барысава Кобрынскага раёна Юлія Казак, санітарка Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Прэдка, выхавальнік ясляў-сада № 110 г.Віцебска Наталля Бутаровіч, майстар змены хлебабулачнага цэха Верхнядзвінскай вытворчасці філіяла "Полацкі хлебазавод" Жанна Лайша, кантралёр-касір магазіна № 187 г.Глыбокае Ганна Турчыновіч, музычны кіраўнік ясляў-сада № 17 г.Рэчыца Алена Еранкова, работніца філіяла "Жлобінскі хлебазавод" ААТ "Гомельхлебпрам" Вольга Коршунава, жывёлавод саўгаса "Зара" Лоеўскага раёна Ала Прышчэп, хатняя гаспадыня з г.Ваўкавыск Вікторыя Маркевіч, інспектар аддзела кадраў Воранаўскай сярэдняй школы Юлія Юрго, палявод Лідскага раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Мажэйкава" Ірына Яскель, санітарка Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Лілія Зайцава, работніца Слаўгарадскага раённага спажывецкага таварыства Надзея Салаварава, прадавец Бабруйскага філіяла ААТ "Магілёўсаюздрук" Дзіяна Шчырава, кандуктар аўтобуса філіяла "Аўтобусны парк № 4" ААТ "Мінскаблтранс" Марына Мельнікава, медсястра Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Сташыц, эканаміст рэспубліканскага даччынага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства "Усход" Мінскага раёна Марына Шлык.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны больш за 190 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.