Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці якімі шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" і ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону суверэнітэту, забеспячэнне стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадства.
Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін, кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM, член праўлення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Сяргей Мусіенка, дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "Актуальная канцэпцыя" Аляксандр Шпакоўскі.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ўнутрыпалітычнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксею Аўдоніну, палітолагу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гарадскі цэнтр перакладаў" Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" Аляксею Дзерману.
-
Спампаваць 197rp.pdf54 Кб