Аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны яе ўдастоены член Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" Аляксандр Каляда, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы - начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ліпніцкі.
Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена начальніку галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага гарвыканкама Андрэю Марозаву, начальніку аддзела падрыхтоўкі выступленняў Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Радзінай-Карачэўскай, начальніку аддзела арганізацыйнай работы і павышэння кваліфікацыі кадраў галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама Міхаілу Сяўко, старшыні Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Казіміру Чарапкоўскаму і начальніку ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Шундрыку.
-
Спампаваць 104rp.pdf654 Кб