Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў

Агульная інфармацыя

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, у тым ліку дзейнасцю па прымяненні патрабаванняў нарматворчай тэхнікі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў арганізуе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, даручэннямі Прэзідэнта і Адміністрацыі Прэзідэнта.

Агульнае кіраўніцтва Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў ажыццяўляе Адміністрацыя Прэзідэнта.

Асноўныя задачы

  • распрацоўка штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў, унясенне іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Прэзідэнта, ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі законапраектаў, а таксама за падрыхтоўкай праектаў нарматыўных прававых актаў у адпаведнасці  з заключнымі палажэннямі законаў;
  • распрацоўка законапраектаў (канцэпцый законапраектаў), праектаў прававых актаў Прэзідэнта і Адміністрацыі Прэзідэнта, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў;
  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы законапраектаў, што ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, законапраектаў, падрыхтаваных для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым і ў другім чытанні (у выпадку дапрацоўкі законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу);
  • распрацоўка прыярытэтных напрамкаў навукова-прававых даследаванняў, а таксама самастойнае правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне права;
  • правядзенне аналітычных і навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, выпрацоўка прапаноў аб напрамках яго ўдасканалення;
  • выступленне ва ўстаноўленым парадку ў якасці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў;
  • арганізацыя мерапрыемстваў для работнікаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па актуальных праблемах у галіне права, у тым ліку канферэнцый (сімпозіумаў, семінараў) і інш.

У Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў адкрыта аспірантура па 10 навуковых спецыяльнасцях, а таксама створаны і функцыянуе савет па абароне дысертацый па трох спецыяльнасцях (канстытуцыйнае права, канстытуцыйны працэс, муніцыпальнае права; працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння; інфармацыйнае права).

Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь; Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, ул. Берсана, 1а

Афіцыйны сайт:

www.center.gov.by