Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз – цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Структура створана на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і Міністэрства юстыцыі.

Асноўныя задачы

  • рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, уключаючы яе навукова-метадычнае забеспячэнне;
  • ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці;
  • вызначэнне і рэалізацыя асноўных напрамкаў удасканалення судова-экспертнай дзейнасці, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага вопыту, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі і правядзення экспертных даследаванняў;
  • арганізацыя падрыхтоўкі і навучання па праграмах дадатковай адукацыі дарослых асоб, якія маюць намер ажыццяўляць (ажыццяўляюць) судова-экспертную дзейнасць, навуковых работнікаў у межах сваёй кампетэнцыі;
  • арганізацыя і развіццё ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы судова-экспертнай дзейнасці.
Государственный комитет судебных экспертиз

Месцазнаходжанне:

220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 43

Афіцыйны сайт:

www.sudexpert.gov.by