Пра сацыяльныя гарантыі і працу
"Усё залежыць ад нас. Будзем лепш працаваць — будзем лепш жыць".
"Долары на хлеб не намажаш".
Нарада з кіраўніцтвам Савета Міністраў, 5 ліпеня 2022 г."Я не скажу, што ўсё цудоўна, усё добра. Але цярпіма. Дай бог, каб і далей так было. Галоўнае нам не перавярнуць, не дэстабілізаваць краіну. А ўсё астатняе - і паліклінікі, і бальніцы, і стадыёны, і іншае - мы пабудуем".
Цырымонія адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, 3 чэрвеня 2022 г."Спецыялісты нам патрэбны ўсе. Але ў нас няма прыродных выкапняў, за кошт якіх можна жыць: нафта, газ, золата, металы... А жыць за што - за кошт розуму людзей. Таму наша галава, нашы мазгі - гэта галоўная прылада працы ў Беларусі. Важны прафесіі, якія даюць развіццё нацыі".
Сустрэча з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, 20 мая 2022 г."Збожжа сёння - практычна новае золата або нафта. Можа, нават будзе даражэйшым".
Нарада па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ, 22 сакавіка 2022 г."Гультайства недапушчальна. Нават калі лапатай трэба заўтра зямлю перакапаць. Няўжо вы не адчуваеце, якая сітуацыя?! Мы хочам быць незалежнымі, а паварушыцца на гэту незалежнасць ніхто не хоча. Ад членаў Урада да даяркі. Таму калі вы выбралі гэту незалежнасць, давайце працаваць".
Нарада па пытаннях развіцця аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці ў г.Глыбокае, 18 сакавіка 2022 г."У нашай краіне права на ахову здароўя, як вы разумееце, непахіснае. Бясплатнае і эфектыўнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя павінен атрымаць кожны грамадзянін Беларусі".
Нарада па пытанні ўдасканалення сістэмы аховы здароўя, 14 студзеня 2021 г."Задача дзяржавы — стварыць умовы для тых, хто можа працаваць, і дапамагчы слабым. Усё астатняе ў руках саміх людзей".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 8 мая 2012 г."Усё, што мы робім, у канчатковым выніку мае на мэце павышэнне ўзроўню жыцця беларускіх грамадзян. І гэта не толькі словы. Так, важны трактары, аўтамабілі, гайкі, запчасткі і іншае. Але калі гэта не садзейнічае павышэнню дабрабыту людзей, то яно ні адной дзяржаве не патрэбна".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 14 красавіка 2004 г."Беларусь даказала сваю здольнасць забяспечыць устойлівае развіццё і нацыянальную бяспеку нават у самых жорсткіх знешніх умовах. Мы захавалі народны здабытак, які ў іншых краінах пайшоў за бясцэнак, зрабілі каласальны рывок у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. І гэта не падарунак ад Госпада і не вынік сыравіннага экспарту — беларускаму народу ніколі і нічога не даставалася проста так. Гэта вынік агульнай справы і напружанай працы".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2010 г."Узаемавыручка, дабрыня і міласэрнасць — гэта тое, што заўсёды вызначала нашых людзей. Дапамога хворым і слабым, абарона дзяцей і клопат аб пажылых здаўна лічыліся ў нас святой, богаўгоднай справай. Гэтыя векавыя маральныя каштоўнасці мы паклалі ў аснову беларускай сацыяльнай дзяржавы — дзяржавы для народа. Мы абавязкова захаваем сацыяльны характар нашай палітыкі".
Праграма на прэзідэнцкіх выбарах, 2015 г."Пры ўсіх эканамічных цяжкасцях выкананне абавязацельстваў па своечасовай выплаце заработнай платы, пенсій, стыпендый і дапамог мы лічылі і лічым першачарговым абавязкам".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 7 красавіка 1999 г."Мы не багатыя, але нікога не просім. Мы самі сваё шчасце заробім. Калі будзем варушыцца, мы ўсё зробім самі".
Наведванне пасёлка Балбасава Аршанскага раёна, 4 лістапада 2018 г."Мы толькі тады можам быць абсалютна спакойныя за лёс незалежнай Беларусі, калі кожны яе грамадзянін будзе ставіць пытанне так: што я зрабіў для краіны, а не што краіна павінна зрабіць для мяне?"
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2013 г."Задача з задач — істотна павялічыць заработную плату за кошт росту аб'ёмаў і паляпшэння якасці прадукцыі. "Дармаплаты" быць не павінна. Будзе толькі зарплата".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 16 красавіка 2003 г."Умовы для развіцця дзелавой ініцыятывы і працоўнай актыўнасці створаны. Але, як кажуць у народзе, Гасподзь дае корм птушкам, але не кідае гэты корм у гняздо. Паспяховыя тыя, хто прыкладае ўласныя намаганні, спачатку — у вучобе, потым — у пошуку работы, прафесійнай рэалізацыі ў любой кропцы нашай краіны".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Перш за ўсё нам трэба, каб у шматдзетнай сям'і быў дах над галавой — гэта галоўнае. У сям'і павінен быць дом. А калі яшчэ дом з дзесяццю- пятнаццаццю соткамі, то яны забяспечаць сябе і выхаваюць нармальных дзяцей… Многае робіцца, каб у нашай краіне нараджалася як мага больш дзяцей. Каб яны раслі здаровымі, моцнымі, адукаванымі і добра падрыхтаванымі да самастойнага жыцця. Такая палітыка дае станоўчыя вынікі".
Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод, 5 сакавіка 2012 г."Мы ўсе хочам жыць добра, гэта нармальнае жаданне, патрабаванне народа да ўлад. Больш таго, усе мы хочам жыць вельмі добра. Але пры гэтым яшчэ раз падкрэсліваю: усё залежыць ад нас. Будзем лепш працаваць — будзем жыць лепш. Простая формула, якую ніхто не змог абвергнуць".
Цырымонія прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 6 лістапада 2015 г."Чалавек-працаўнік павінен быць абаронены. Грошай шкадаваць для такіх людзей не трэба. А вось тых, хто сёння не працуе, не трэба баяцца прафсаюзам прымусіць іх працаваць. Вы — дзяржаўнікі. І мы ў гэты складаны час для нашай краіны з вамі разам у адным шэрагу павінны вырашаць гэтыя праблемы, ні на каго не спіхваць. Браць і вырашаць".
VIII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 28 лютага 2020 г.