Пра ролю на міжнароднай арэне
"Сёння наша краіна стала правадніком бяспекі і стабільнасці ў цэнтры Еўропы".
"Мы некалі вырашылі, што халодная вайна скончана, тая старонка перагорнута, і мы будзем жыць у новым цывілізаваным, справядлівым свеце, заснаваным на ўзаемаразуменні і вяршэнстве міжнароднага права. Мы так думалі. Захад так не думаў. Не знішчылі яны нас тады, вырашылі паспрабаваць цяпер".
Заява па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, 12 красавіка 2022 г."У сучасным свеце так званую дэмакратыю ўжо даўно замяніў лічбавы дыктат. І кіруюць у гэтым свеце адкрытыя мана, хайп, хейт, булінг, тролінг, боты і іншыя камунікатыўныя навацыі. Самае сумнае, што гэты штучны віртуальны свет уплывае на прыняцце рэальных фундаментальных палітычных рашэнняў на міжнароднай арэне".
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г."Няўжо нехта сур'ёзна думае, што там, за мяжой, вельмі заклапочаны інтарэсамі нашага народа? Не да Беларусі ім. А вось вырашыць свае праблемы за кошт беларусаў - гэта тэма".
Сустрэча са студэнцкай моладдзю, 29 студзеня 2021 г."Пандэмія агаліла ўсе сістэмныя праблемы. Гэта тэма фактычна стала прыкрыццём для бесцырымоннай рэалізацыі асноўнымі сусветнымі ігракамі сваіх знешнепалітычных і гандлёва-эканамічных амбіцый, прычым рознымі метадамі. Не грэбуюць нічым, вы гэта назіраеце".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 4 жніўня 2020 г."Цяпер каранавірус стаў палітыкай. Усе глядзяць, за што ўкусіць бы Лукашэнку, Беларусь - яны выбіліся са строю. Дык не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш аказаліся гатовыя да гэтай заразы і не толькі да яе".
Наведванне ў Бабруйску прадпрыемства "Славянка", 21 красавіка 2020 г."Сучасны этап развіцця беларускай дзяржавы патрабуе выбудоўваць нашу знешнепалітычную і знешнеэканамічную дзейнасць па-новаму — больш маштабна і наступальна. Лічу, што надышоў час, калі нам трэба на ўвесь голас заяўляць аб сабе на сусветнай арэне".
Нарада па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, 11 ліпеня 2017 г."У нас няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара. Мы адчуваем гонар за сваю краіну. Паважаючы ўсе нацыі і дзяржавы, маем поўнае права патрабаваць такой жа павагі да сябе".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 24 красавіка 2018 г."Сёння Беларусь — гэта апора бяспекі ў рэгіёне. У нас няма канфліктаў па рэлігійнай або нацыянальнай прыкмеце. Мы ніколі не стваралі і не ствараем праблем суседзям. І ніколі не будзем іх ствараць!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2016 г."Беларусь стала цэнтрам для ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, паказвае, што свет бачыць шчырасць, сумленнасць і адкрытасць беларускай палітыкі. Мы ніколі не дружым з кім-небудзь і супраць каго б там ні было".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2015 г."Беларусь зробіць усё, што ад яе залежыць, каб аднавіць мір і згоду паміж славянамі. Гэта нялёгка, але нават калі захаваецца самы малы шанц, сваіх спроб мы не пакінем. Мы будзем імкнуцца да таго, каб у нас тут, на тэрыторыі асноўных славянскіх дзяржаў, быў мір".
Сустрэча з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, 14 снежня 2018 г."Нашы намаганні ў справе рэалізацыі знешнепалітычных інтарэсаў краіны даюць станоўчыя вынікі. Удзел у вялікіх міжнародных форумах прадэманстраваў, што лінія Беларусі на пабудову шматпалярнага свету сугучная з інтарэсамі большасці дзяржаў".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 10 красавіка 2001 г."Мы чуем, бачым, што нехта ставіць пад сумненне, нехта шкадуе, што не ўсё Беларусь можа. А нехта проста ўхмыляецца: ды ну, ці ім вырашаць нейкія пытанні. Мы нічога не збіраемся вырашаць за некага. Дай бог за сябе вырашыць. Мы проста вам прапануем: давайце збірацца ў гэтым ціхім, спакойным пакуль што месцы і абмяркоўваць нашы праблемы, нейкія пытанні".
Міжнародная канферэнцыя "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", 8 кастрычніка 2019 г."Я заўсёды і ўсюды, і мяне ў гэтым цяжка папракнуць, гаварыў і гавару, што мы прытрымліваемся ў знешняй палітыцы шматвектарнасці. Не я ж пасяліў беларусаў на гэтым кавалачку зямлі. Гасподзь нас тут пасяліў. Куды нам дзявацца? Нас нідзе не чакаюць. Іншай зямлі нам ніхто не дасць. У рабы мы не пойдзем (мы пахадзілі ўжо, як я гавару, пад бізуном). Гэта наш кавалак зямлі. І ён у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні ўсіх шляхоў".
У час сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ пры наведванні мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", 6 верасня 2019 г."Мы не прарасійскія, не праўкраінскія і не прапольскія. Мы — не рускія, мы — беларускія!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г."Характар і дынаміка міжнароднай сітуацыі, паглыбленне глабалізацыі абумоўліваюць жыццёвую неабходнасць неадкладнага пераходу да ініцыятыўнай і творчай, калі хочаце, прадпрымальнай знешняй палітыкі такой дзяржавы, як Беларусь".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2011 г."Асноўнай характарыстыкай нацыянальнай знешняй палітыкі з'яўляецца міралюбнасць. У гэта слова ўкладваюцца такія паняцці, як шматвектарнасць, збалансаванасць, прагматычнасць і паслядоўнасць. Асабліва ў знешняй палітыцы. Наша краіна выступае за шырокі дыялог па ўсіх міжнародных пытаннях".
Цырымонія ўручэння даверчых грамат паслоў замежных дзяржаў, 26 чэрвеня 2018 г.