Пра рэгіянальнае развіццё
"Усе нашы тэрыторыі павінны развівацца раўнамерна".
"Вёска, малыя і сярэднія гарады — аснова краіны. Мы заўсёды прытрымліваліся прынцыпу: у любым месцы Беларусі кожнаму чалавеку павінна быць аднолькава камфортна. Не павінна быць разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнам. Усе нашы тэрыторыі павінны развівацца раўнамерна".
V Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 г."Паглядзіце на вёскі! Колькі паміраючых вёсак, так званых неперспектыўных. Ідзіце туды. Бярыце там сёння па паўгектара, а можа, і гектар. Гэта ваша багацце, вашых дзяцей. Не імкніцеся пад Мінскам або ў радыусе 20 км. Вазьміце вёску, адрадзіце яе, як многія робяць. Хаця б сваю. Гэта ваша будучыня — мая вам парада".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Нас непакояць сёння не столькі Мінск і абласныя цэнтры па занятасці, працаўладкаванні, нават па даходах насельніцтва… А вось гэтыя гарады, вялікія, прыкладна на 100 тыс. чалавек, дзе назбіраліся праблемы. Гэта вялізная колькасць насельніцтва, ім трэба дапамагаць".
Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, 1 сакавіка 2019 г."Гэта нядобра, што самыя прыгожыя мясціны, прыдатныя для жыцця людзей, мы не можам прывесці ў парадак. Не скажу, што яны не ў парадку, але яны павінны быць яшчэ лепшымі, і людзі павінны мець тут работу. Вось гэта галоўнае пытанне, якое мяне хвалюе. Справа не ў тым, што гэта мая радзіма. Мая радзіма сёння — уся Беларусь. Гэта месца заслугоўвае свайго развіцця, таму што інфраструктура тут адпаведная".
У час наведвання храма Праабражэння Гасподняга ў г. Барань Аршанскага раёна, 16 красавіка 2017 г."Рэабілітацыя пашкоджаных Чарнобылем тэрыторый — адно з самых важных нашых дасягненняў. Гэта наш трагічны вопыт, якім карыстаецца ўся планета. Яно дазволіла нам больш паверыць у сябе і яшчэ раз пераканацца: калі мы разам, то можам справіцца з любымі нягодамі і напасцямі".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2017 г."Фундамент паспяховага развіцця дзяржавы — моцная эканоміка, таму перш за ўсё неабходна развіваць эканоміку рэгіёнаў, ствараць там працоўныя месцы з дастойным узроўнем зарплаты".
Нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, 2 красавіка 2019 г."Я не хачу, каб у Мінск мы сабралі ўсю краіну і агалілі ў плане працоўных рэсурсаў рэгіёны. Мы ім ільготы далі, няхай там бізнес развіваецца, там будзем старацца падтрымліваць будаўніцтва жылля".
Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ "Вялікая размова з Прэзідэнтам", 3 лютага 2017 г."Чалавек павінен ісці туды, дзе ён запатрабаваны, дзе для яго ёсць работа. Таму трэба сарыентаваць нашых людзей на малыя гарады і паселішчы, стварыўшы там нармальныя ўмовы, як у сталіцы. Мы гэта навучыліся рабіць у аграгарадках, мы гэта ўмеем рабіць у вялікіх гарадах, цяпер — сярэднія гарады. Усё для гэтага створана. Трэба туды ісці і працаваць".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2010 г."Такія вялікія гарады, як Баранавічы, Бабруйск, Маладзечна, Орша і да іх падобныя, павінны стаць месцам прыцягнення людзей. У іх трэба развіваць не толькі вытворчасці з добра аплатнымі працоўнымі месцамі, але і камфортнае асяроддзе для жыцця людзей".
Рэспубліканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, 23 лістапада 2018 г.