Пра краiну i народ
"Наш гістарычны выбар — незалежная, моцная і працвітаючая Беларусь".
"Не народ павінен ісці да ўлады, а ўлада павінна бегчы да народа. Менавіта так адбываецца змена сацыяльнай ролі грамадства: з прасіцеляў людзі ператвараюцца ў нашых партнёраў".
Рэспубліканскі семінар-нарада "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", 10 чэрвеня 2022 г."Беларуская дзяржава была створана народам і для сябе самога - для народа. Такой яна і застаецца".
Рэспубліканскі семінар-нарада "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", 10 чэрвеня 2022 г."У нашай краіне, гэтым можна ганарыцца, чыноўніцкі апарат не з'яўляецца "небажыхарамі". Гаворачы простымі словамі, ля руля знаходзяцца не алігархі, не патомныя правіцелі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. І вылучае са сваёй гушчы, з народа".
Рэспубліканскі семінар-нарада "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", 10 чэрвеня 2022 г."Беларусам я хачу сказаць: шчасце, па вялікім рахунку, у нас адно - трэба зберагчы нашу зямлю. Гэта вялікая справа - берагчы Беларусь. Мы ўсе разумеем, калі страчваем нешта ў сваім доме. А гэта вялікі дом. Дык вось запомніце: не будзе гэтага вялікага дома - і вашага маленькага дома не будзе".
Наведванне на Вялікдзень храма Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, 24 красавіка 2022 г."Трэба разумець, што сёння, калі мы знаходзімся пад беспрэцэдэнтным ударам санкцый, правакацый, інфармацыйнага маніпулявання, краіне як ніколі патрэбны вашы (грамадзян. - Заўвага) разуменне, давер, падтрымка і сабранасць. Формула вядомая. Пяты раз яе паўтару: кожны павінен займацца сваёй справай".
Урачыстая цырымонія падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, 4 сакавіка 2022 г."Народ Беларусі зрабіў свой выбар. Выбар на карысць эвалюцыйных пераўтварэнняў палітычнай сістэмы. Дэмакратычна, у адпаведнасці з нашымі беларускімі законамі. Народ праявіў мудрасць і нацыянальную сталасць".
Урачыстая цырымонія падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, 4 сакавіка 2022 г."Гэта была вельмі моцная спецаперацыя ў краіне ў галіне аховы здароўя (гаворка пра работу сістэмы аховы здароўя ў перыяд пандэміі. - Заўвага), ратавання людзей. Прайшлі мы гэты шлях дастойна. Гэта я вам клянуся. Вы ж бачыце, цяпер наш вопыт бяруць усе на ўзбраенне".
Сустрэча з калектывам Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, 25 лютага 2022 г."Беларусы пераадолелі кінутыя выклікі, сталі мацнейшыя, мудрэйшыя. Зразумелі - сіла ў адзінстве, і нам ёсць за што змагацца, і ёсць што страчваць".
Пасланне беларускаму народу і Парламенту, 28 студзеня 2022 г."Час паказаў, што наша маладая суверэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфектыўныя адказы на любыя выклікі. Пацвярджэнне - тое, як мы спраўляемся з кавіднай пнеўманіяй. Усё, што намі зроблена і робіцца, - выключна для захавання здароўя і жыцця нашых людзей".
Выступленне на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", 11 студзеня 2022 г."Мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны націск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здрадніцтва ўласнаму народу. Заўсёды неабходна даваць адпор такім дзеячам, каб у памяці ворага ён застаўся на многія гады. І на гэта здольна толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю".
Сустрэча ў Шклоўскім раёне па пытаннях тэратарыяльнай абароны, 16 чэрвеня 2021 г."Беларусь - гэта моцная і незалежная краіна асаблівых, гордых людзей, з абвостраным пачуццём справядлівасці".
Сустрэча з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, 26 мая 2021 г."Я хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім. Нам няшмат трэба. Каб купіць, мы грошы знойдзем. А ў асноўным сваімі мазгамі, сваімі рукамі ўсё вырабім, што мы і робім цяпер. Галоўнае - асабістае імкненне. Мы не будзем скоўваць асабістую ініцыятыву людзей".
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - сустрэча з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, 9 жніўня 2021 г."На кожным з беларусаў ляжыць адказнасць за лёс краіны. І галоўнае - ва ўсіх ёсць роўныя, спрыяльныя стартавыя ўмовы для таго, каб стаць паспяховым і мяняць жыццё ў Беларусі да лепшага. У гэтым сутнасць справядлівасці, запатрабаванне на якую ў свеце, як бачым, толькі расце. У гэтым сэнс нашай мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая даказала сваю жыццяздольнасць, нягледзячы на сусветныя санкцыі і палітычны націск".
Выступленне на VI Усебеларускім народным сходзе, 11 лютага 2021 г."Нашы інтарэсы рэальна хвалююць толькі нас. І толькі такая моцная дзяржава, як наша, можа забяспечыць іх абарону і выкананне. Я гавару моцная дзяржава, таму што мы былі і ёсць маналіт, у гэтым наша сіла".
Выступленне на VI Усебеларускім народным сходзе, 11 лютага 2021 г."Моцная ўлада - гэта не адзін чалавек. Гэта нацыя, гатовая з'яднацца, калі дзяржава знаходзіцца пад ударам. Мы выстаялі, таму што былі адзіныя ў імкненні захаваць мір і гістарычную праўду, свой лад жыцця і менталітэт".
Прыём ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, 16 студзеня 2021 г."Ліміты рэвалюцый і разбурэнняў беларускі народ вычарпаў у мінулым стагоддзі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 4 жніўня 2020 г."Добрасардэчнасць, спагада, справядлівасць - гэта, калі хочаце, генетычны код беларусаў. У гэтым уся наша душа. Наша вера і наша традыцыя. Менавіта таму эканоміка будзе падпарадкавана адной мэце - клопату пра людзей".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 4 жніўня 2020 г."Беларусь — дзяржава для народа. Усё, што мы стварылі, ствараем і будзем увасабляць у жыццё, служыць выключна гэтай мэце".
Выступленне на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2018 г."У нас ёсць галоўнае, што мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам, — гэта наша любімая радзіма, наша Беларусь. Нам не трэба чужога, свой дабрабыт мы створым самі, сваёй працай і на сваёй зямлі".
Выступленне на ўрачыстых мерапрыемствах у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня 1998 г."Беларусь павінна быць краінай вялікіх магчымасцей! Беларусь павінна быць краінай, дзе хочацца жыць".
IV Усебеларускі народны сход, 6-7 снежня 2010 г."Ідэалогія — гэта імунная сістэма, якая абараняе грамадства ад унутраных і знешніх пагроз. Ідэалогія ствараецца не "пад Прэзідэнта", а "пад беларускі народ". У аснове нашай дзяржаўнай ідэалогіі — прынцып сацыяльнай справядлівасці і кансалідацыі ўсяго народа для дасягнення высакароднай мэты — стварэння моцнай і працвітаючай Беларусі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 16 красавіка 2003 г."Беларускі народ для мяне, ды і для Еўропы — найвялікшая каштоўнасць. І інтарэсаў гэтага народа мы будзем заўсёды прытрымлівацца".
Сустрэча са СМІ ў Вене пасля перагавораў з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам, 12 лістапада 2019 г."У аснове паняцця "беларускі народ" вялікае духоўнае братэрства ўсіх, для каго наша шчодрая, прыгожая і добрая зямля стала родным домам".
Цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2013 г."Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі, ацэньвалі, часам, а то і часта навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну — мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця чалавека!"
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Беларусь — па-свойму ўнікальная краіна. У ёй сыходзяцца ўсходняя і заходняя галіны хрысціянства (праваслаўе і каталіцызм), на адной зямлі жывуць беларусы, рускія, украінцы, яўрэі, палякі, татары… І наша ўнікальнасць у тым, што доўгія гады яны жывуць мірна і дружна, дапамагаючы адзін аднаму, захоўваючы сваю мову і культуру, але пры гэтым адчуваючы сябе часткай аднаго цэлага, імя якому — народ Беларусі".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 22 красавіка 2014 г."Беларусь — краіна сялянская. Нашы карані — і духоўныя, і матэрыяльныя — у вёсцы. Гістарычна склалася так, што яшчэ да 50-х гадоў мінулага стагоддзя, гэта значыць пры нашых бацьках, пераважная большасць беларусаў жылі ў вёсцы. Устойлівасць светаадчування, упэўненасць беларуса ў сабе і ў сваёй будучыні вынікаюць з непарыўнай сувязі з яго, як прынята гаварыць, малой радзімай. Вёска — гэта не проста ўчастак зямлі. Гэта цэлая цывілізацыя. Наша родная, беларуская".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 14 красавіка 2004 г."Вялікая Айчынная вайна магла паставіць кропку ў нашай гісторыі, спыніць існаванне беларускага народа. Але ў страшных выпрабаваннях праявіўся непахісны беларускі характар. Праявілася нацыянальная ментальнасць, якая ніколі не паддавалася рацыянальнаму разуменню тых, хто і раней прыходзіў з мячом на нашу зямлю. Мы моцныя ў цяжкасцях. Менавіта ў выпрабаваннях найбольш ярка праяўляецца духоўная сіла беларусаў — сплаў мужнасці, смеласці, імкнення да справядлівасці і гатоўнасці аддаць жыццё, але не стаць на калені, не скарыцца".
Выступленне на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2019 г."Апошнім часам мы тут часта гаворым аб тым, што трэба па-новаму адкрываць Беларусь. Не ў тым сэнсе, што мы нейкая закрытая тэрыторыя — не. Мы адкрытыя ўсяму свету, амаль 70% таго, што вырабляем, ідзе на экспарт. Па гэтых прычынах мы не можам быць закрытай краінай. Што такое Беларусь для тых, хто тут не бываў, якія выклікае асацыяцыі? Дранікі, Белавежская пушча, добрыя дарогі, зубры, гіганцкія самазвалы, шматфункцыянальныя трактары, якасныя прадукты… Але на самай справе Беларусь значна больш цікавая і багатая".
Прэс-канферэнцыя для расійскіх рэгіянальных СМІ, 17 лістапада 2016 г."Галоўная наша каштоўнасць - народ. Менавіта таму дзяржаўная палітыка падпарадкавана прынцыпу: усё на карысць чалавека. Ніякія балты і гайкі дзяржаве і ўладзе не патрэбны, калі гэта не будзе працаваць на чалавека. Гэта інструкцыя да дзеяння для ўсіх органаў улады. Таму што рэспубліка з'яўляецца сапраўды народнай!"
Выступленне на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2017 г.