Пра геапалітыку
"На нашых вачах нараджаецца новы свет, разбураецца стары. У гэтым бурным працэсе Беларусь пакуль яшчэ застаецца астраўком спакою, але яго хістае на хвалях сусветнага шторму. Куды ўсіх нас гэты шторм вынесе - ад нас і залежыць".
"Мы ніколі не будзем ворагамі Расіі. І ніколі скоса ў бок Расіі глядзець не будзем. Гэта самая блізкая нам дзяржава, самыя блізкія нам народы. Думаю, пакуль мы з вамі на чале ўлады, мы такой тэндэнцыі будзем прытрымлівацца. Таму суверэнітэт і незалежнасць непахісныя. І ўсялякія размовы ў нас ці там (за мяжой. - Заўвага) іншыя - гэта значыць здрада інтарэсам беларускага народа".
Нарада па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, 16 снежня 2022 г."Германія, уся Еўропа - там няма кіраўнікоў цяпер. Калі б яны былі... Яны нават не могуць патушыць пажар ва ўласным доме. Еўрапейцы не хочуць гэтай вайны. Яны ж разумеюць, што сёння ва Украіне, тут Беларусь спрабуюць падпаліць - успыхне заўтра ўся Еўропа... Еўрапейцам трэба ачухацца і спыніць вайну. А яны не могуць. Ім не даюць. Амерыканцы скарысталіся. Хіба гэта лідары, якія дазволілі амерыканцам дадаткова завезці туды ядзерную зброю? Гэта вар'яты".
Размова з кіраўнікамі і работнікамі беларускіх СМІ на палях чэмпіянату па колцы дроў сярод журналістаў, 7 лістапада 2022 г."Па ўсім перыметры Расіі нас пачынаюць калашмаціць. Прыбалтыку раней адлучылі, вы гэта ведаеце. У 2020 годзе Беларусь спрабавалі на калені паставіць. Затым надышла чарга Украіны. Ідзём па перыметры - Каўказ і далей Цэнтральная Азія. Каму гэта сёння незразумела? Усім нам зразумела. Таму любы канфлікт і любыя цяпер рухі нашы мы павінны разглядаць у гэтым глабальным кантэксце".
Пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у відэафармаце, 28 кастрычніка 2022 г."Прадбачыць трэба ўсё і апасацца ўсяго. Хто сёння можа сказаць, што не выбухне трэцяя сусветная вайна? Мы як ніколі блізкія да яе. Але я не веру, што трэцяя сусветная вайна будзе. Таму што небяспека ў тым, што трэцяя сусветная вайна прывядзе да знішчэння ўсіх і ўся. Ну каму хочацца сёння памерці?"
Сустрэча з журналістамі на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці, 21 кастрычніка 2022 г."Усё залежыць ад ЗША і Вялікабрытаніі. Калі вы зразумееце і пагадзіцеся, што заўтра трэба сесці за стол і дамовіцца, паверце, на працягу тыдня дамовімся".
Інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі NBC, 14 кастрычніка 2022 г."Супраць усіх нас развязана сапраўдная гібрыдная вайна. І Украіна тут толькі падстава. Задумы асобных краін па рэваншы за прайграныя кампаніі мінулага стагоддзя выношваліся даўно, пачынаючы, як вядома, з першых дзён пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а магчыма, і раней".
Выступленне на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Астане, 14 кастрычніка 2022 г."Настаў час Азіі. І вельмі важна гэты час не ўпусціць!"
Выступленне ў Астане на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА), 13 кастрычніка 2022 г."Пасля развалу СССР так званы калектыўны Захад, ап'янёны сваёй перамогай, страціў кантроль, не справіўся з функцыямі глабальнага рэгулятара і гаранта стабільнасці. А расплачваецца за гэта ўвесь свет".
Выступленне ў Астане на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА), 13 кастрычніка 2022 г."Колькі я служу Прэзідэнтам, столькі я рыхтуюся да вайны. І не я прыдумаў: "Калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны". Пяты раз ужо, напэўна, мадэрнізуем свае Узброеныя Сілы, прыстасоўваючы да той абстаноўкі, якая складваецца. І перш за ўсё робім адпаведныя высновы і атрымліваем урокі з тых войнаў і канфліктаў, якія адбываліся і адбываюцца на планеце".
Нарада па пытаннях ваеннай бяспекі, 4 кастрычніка 2022 г."Калі еўрапейцы шчыра гэтага хочуць, міру можна дасягнуць на працягу некалькіх дзён".
Цырымонія ўручэння даверчых грамат, 30 верасня 2022 г."Захад - ён розны. Нешта ёсць на Захадзе, што мы абавязкова павінны ўзяць. Вось немцы нас папракаюць у тым, што "дыктатура" і іншае. Такой дыктатуры, у сэнсе парадку, няма нідзе, як у немцаў... Там дыктатура яшчэ якая! Гэта цяпер гэтыя шольцы і іншыя - якія гэта кіраўнікі? Ні тое ні сёе, ніякай палітыкі, ніякага нават парадку дня. Жах, што адбываецца ў Германіі".
Сустрэча з журналістамі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", 23 верасня 2022 г."Ваяваць будзем толькі тады, калі давядзецца абараняць свой дом, сваю зямлю".
Сустрэча з журналістамі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь, 23 верасня 2022 г."Нас не будуць штурхаць то ўлева, то ўправа, то з Усходу на Захад, дзяліць і рэзаць, калі мы будзем жыць на сваёй зямлі, будзем яе шанаваць, нікому не аддаваць. І будзем свята захоўваць свой суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй. Таму асабістае ўбок! Толькі народ, толькі дзяржава!"
Выступленне на патрыятычным форуме "Гэта НАША гісторыя!", прысвечаным Дню народнага адзінства, 17 верасня 2022 г."Шанхайскі дух" і ўсебаковае супрацоўніцтва могуць стаць моцным фундаментам для новай архітэктуры свету".
Выступленне на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у г.Самарканд"На ШАС глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс нашай планеты".
Сустрэча ў г.Самарканд з Генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам"Не дадзім, Сямёныч, Еўропе замерзнуць, дапаможам нашым братам. Можа, і яны нам дапамогуць... Еўропе не выбіраць цяпер: елка, бярозка. Галоўнае, каб цёпла было".
Сячэнне дроў, 14 верасня"Наш шлях - святы. Мы павінны прытрымлівацца той талерантнасці, якая падорана нам продкамі. І мы будзем заўсёды трымацца гэтага курсу. І калі нехта са зброяй у руках унутры або звонку паспрабуе гэты курс зламаць, мы адкажам. Як гэта было зусім нядаўна".
Адкрыты ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", 1 верасня 2022 г."Нам, беларусам, вайна не патрэбна. Вельмі шмат зведалі за сваю шматвяковую гісторыю. Дастаткова нацярпеліся. Ліміт войнаў і рэвалюцый вычарпаны. Нашы карані ў нашай міралюбнасці, у нашай дабрыні. Мы ніколі не ставілі перад сабой мэту ў некага нешта адсячы, землі забраць, адабраць нечае багацце. Ніколі ў нас не было. І мы будзем прытрымлівацца гэтага".
Адкрыты ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", 1 верасня 2022 г."Свет ужо не будзе ранейшым. ЗША больш не манапалісты на прыняцце рашэнняў за іншыя краіны і кантыненты. Аднапалярны парадак разбураецца і ўзнікаюць новыя цэнтры сілы. Гэта Кітай, Індыя, Расія, краіны Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі. Свет прачынаецца. Таму, спрабуючы ўтрымаць кантроль, з сусветнага паліцэйскага ЗША ператвараюцца ў сусветнага тэрарыста. Яны ўсё разбураюць, што і з'яўляецца відавочнай прыкметай крызісу і слабасці. Мы гэта назіраем у сённяшніх істэрыках: афганскай, украінскай, тайваньскай і іншых. Гэта не палітыка, гэта - марадзёрства, прычым па ўсім свеце".
Адкрыты ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", 1 верасня 2022 г."Будучыня Еўропы толькі з намі, з Расіяй. Усе рэсурсы тут. Бярыце, перапрацоўвайце, разам будзем жыць і працаваць - і Амерыка знікне з радараў. Вось яны гэтага баяцца. Таму будучыня Еўропы з намі, калі яны хочуць жыць, а не ператварыцца ў ядзерны попел".
Сустрэча з журналістамі ў Мінску, 26 жніўня 2022 г."Ніякая Украіна не ваюе сёння. Сёння з Расіяй ваюе ўвесь блок НАТА і Амерыка перш за ўсё".
Сустрэча з работнікамі гаспадаркі "Жураўлінае" і жыхарамі Пружанскага раёна, 19 жніўня 2022 г."Як бы сёння ні пераварочвалі гісторыю з ног на галаву, мы страцілі Украіну задоўга да пачатку спецыяльнай аперацыі. Тады, калі яе палітыкі самі адмовіліся ад славянскай ідэнтычнасці. Калі нам цудам удавалася прывесці на гэту сцэну ўкраінцаў, нават тых, якія даўно жывуць у іншых краінах. Але чаго б нам гэта ні каштавала, на адкрыцці "Славянскага базару" гучала ўкраінская мова. І будзе гучаць, у тым ліку сёння. Больш таго: яна будзе тут гучаць заўсёды!"
Цырымонія адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", 14 ліпеня 2022 г."Палітыка Захаду набліжае свет да прорвы вялікай вайны, у якой пераможца ўжо не будзе".
Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, 12 ліпеня 2022 г."Вядома, Еўропа ваяваць не хоча. Ніякія яны не ваякі. Але і зразумела тое, што Еўропа сёння нічога не вырашае. Яна поўнасцю знаходзіцца пад ботам вашынгтонскага куратара. Таму нам расслабляцца ні ў якім выпадку нельга".
Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, 12 ліпеня 2022 г."Наша, беларусаў, трагедыя толькі ў тым, што сёння сутыкнуліся два братэрскія народы - расіяне і ўкраінцы. Гэта наша трагедыя. Але мы заўсёды гаворым, што праўда мацнейшая. І праўда сёння на баку братэрскай Расіі".
Выступленне на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы", 3 ліпеня 2022 г."Нікому з нас - ні беларусам, ні расіянам, ні ўкраінцам - вайна не патрэбна. Але і адрадзіць нацызм як зброю калектыўнага Захаду, накіраваную супраць славянскага свету, мы не можам дазволіць".
Выступленне на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, 2 ліпеня 2022 г."Мы будзем ваяваць, яшчэ раз паўтараю, толькі ў адным выпадку - калі вы пераступіце апошні метр нашай зямлі і ўварвяцеся на нашу зямлю, калі вы будзеце забіваць нашых людзей, мы адкажам. Таму як Прэзідэнт скажу: не чапайце маю дзяржаву, не чапайце мой беларускі народ, калі ў вас яшчэ засталося пачуццё самазахавання".
Выступленне на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, 2 ліпеня 2022 г."Сёння краіны постсавецкай прасторы павінны быць шчыра зацікаўлены ў збліжэнні з Саюзнай дзяржавай, калі, вядома, яны хочуць захаваць свае суверэнітэт і незалежнасць. Мы пераканаліся, што толькі разам можна процістаяць глабальным выклікам. Тыя, хто пакуль яшчэ сумняваецца, павінны разумець: без хутчэйшага з'яднання, умацавання міждзяржаўных сувязей і проста нармальных чалавечых адносін нас заўтра можа не быць".
Відэазварот на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне, 1 ліпеня 2022 г."Ведаеце, што мяне здзіўляе... Цалкам нармальнае патрабаванне: не - нацыяналізму, які перарастае, я вам як гісторык гавару, у фашызм. Нам гэта не патрэбна, і Еўропе гэта не патрэбна. Яны ва Украіне гэта культывуюць, падтрымліваюць гэта. Добра. А калі заўтра гэта выльецца ў Еўропе? Ім гэта не патрэбна. Еўропе гэта не патрэбна, асабліва Германіі. Там урокі гісторыі памятаюць. Яны ж павінны разумець, што гэта будзе прарастаць каранямі па ўсёй Еўропе".
Сустрэча з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, 30 чэрвеня 2022 г."Усе павінны пайсці працаваць, упірацца і напружвацца для таго, каб захаваць мір і спакой на гэтым астраўку. Гэта ўжо астравок - Беларусь. Вакол усё палае: дзесьці ідзе гарачая вайна, а дзесьці пакуль частка гібрыднай вайны, звязаная са сродкамі масавай інфармацыі, эканомікай і гэтак далей. Усё палае вакол. Нам спакою не дадуць, а мы павінна ўперціся і выстаяць".
Рэспубліканскі семінар-нарада "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", 10 чэрвеня 2022 г."Праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая. І мы вытрымаем любы націск на нас, якім бы ён ні быў. Няхай у форме мяцяжу або гібрыдных нейкіх войнаў, або нават гарачых. Мы вытрымаем".
Сустрэча ў Мінску з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, 6 чэрвеня 2022 г."Самы аптымальны варыянт для Еўропы (я ўжо вопытны палітык) - гэта адзінства з Расіяй і стварэнне вялікага цэнтра сілы. Тэхналагічны Захад, рэсурсная Расія (постсавецкая прастора). Гэта ні Амерыка, ні Кітай, ніхто не параўнаўся б. Ну, бязглуздыя. У гэтым напрамку не ідуць. І не толькі таму, што бязглуздыя, а таму, што амерыканцы не пускаюць. Яны моцныя. Тут і армія іх, тут і ядзерныя боегалоўкі. Усё тут. Таму ў іх рычагоў дастаткова, яны трымаюць Еўропу".
Цырымонія адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, 3 чэрвеня 2022 г.