Пра армію і бяспеку
"Адной з асноўных умоў дабрабыту дзяржавы ва ўсе часы з'яўлялася надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі".
"Праўда на нашым баку. Яна заўсёды мацнейшая. І мы вытрымаем любы націск на нас, якім бы ён ні быў. Няхай у форме мяцяжу або гібрыдных нейкіх войнаў, або нават гарачых. Мы вытрымаем".
Сустрэча з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, 6 чэрвеня 2022 г."Трэба ваяваць не колькасцю, а ўменнем, як некалі гаварыў наш вядомы палкаводзец. Гэта набывае сёння сур'ёзную актуальнасць. Гэта сведчыць аб тым, што і такая невялікая па колькасці дзяржава, як Беларусь, здольна процістаяць самым буйным дзяржавам".
Нарада ў Міністэрстве абароны па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, 26 мая 2022 г."Мы - мірныя людзі, але нават не спрабуйце з намі размаўляць з пазіцыі сілы. Вашы мары загнаць славян у новае рабства, якое вы называеце глабалізмам, няздзейсныя".
Цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, 9 мая 2022 г."Мы павінны абараніць сваю зямлю, сваю дзяржаву. І гэта будзе нашым укладам у бяспеку нашага кантынента. А можа, сёння і планеты ў цэлым. Біцца, змагацца і паміраць мы будзем на нашай зямлі. Калі давядзецца, не дай бог".
Урачыстая цырымонія падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, 4 сакавіка 2022 г."Мы не хочам ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. Мы людзі мірныя. І хацелі б, каб вакол нас быў мір".
Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, 3 сакавіка 2022 г."Запомніце: улада і я, як Прэзідэнт, буду рабіць усё для таго, каб Беларусь была мірным астраўком на гэтай звар'яцелай планеце. Вы можаце спытаць, у чым жа прычына, у чым жа мы вінаватыя, што нам заўсёды даставалася ад гэтых войнаў? Адказ просты: уся справа ў тым, што Гасподзь ці то пакрыўдзіў нас, ці то падарунак нам паднёс, пасяліўшы нас тут, у цэнтры Еўропы, на скрыжаванні ўсіх дарог".
Урачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, 22 лютага 2022 г."Тыя, хто вострыць штыкі перш за ўсё на захадзе нашай краіны, помніце: мы здраднікамі ніколі не былі і не будзем. І, як вы плануеце, расстраляць рускіх у спіну цераз Беларусь у вас не атрымаецца".
Урачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, 22 лютага 2022 г."Упершыню за дзясяткі гадоў мы апынуліся на парозе канфлікту, на жаль, здольнага зацягнуць, як у варонку, практычна ўвесь кантынент. Мы бачым сёння ва ўсёй красе безадказнасць і, выбачайце ўжо за шчырасць, неразумнасць шэрага заходніх палітыкаў, паводзіны, што не паддаюцца логіцы і разумнаму тлумачэнню, кіраўнікоў краін-суседак, іх проста-такі балючае жаданне прайсціся па самым краі".
Перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у г.Масква, 18 лютага 2022 г."Мір - гэта абсалютная каштоўнасць для беларусаў, важнейшая, светапоглядная. І для яго захавання нам усім неабходна прыкласці каласальныя намаганні".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 28 студзеня 2022 г."Старонкі айчыннай гісторыі ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою. І здарылася гэта не цяпер. Сёння гістарычная палітыка з'яўляецца для нас стратэгіяй самазахавання ва ўмовах глабальнага перадзелу сфер уплыву ў свеце. Гэта фактар нацыянальнай бяспекі".
Нарада па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі, 6 студзеня 2022 г."Мы не бразгаем зброяй. Мы разумеем, што такое вайна. Многія перажылі нягоды пасляваеннага часу, калі голыя, раздзетыя з зямлянак не маглі вылезці. Калі нехта хоча з намі размаўляць як з мірнымі людзьмі, - калі ласка, з сённяшняга дня. Мы гатовы размаўляць. Але калі нехта да нас з мячом прыйдзе ці са стрэльбай, у нас ёсць чым адказаць".
Нарада па пытаннях ваеннай бяспекі ў Міністэрстве абароны Беларусі, 29 лістапада 2021 г."Мы краіну на шчыты не складваем, мы будзем яе абараняць, наколькі гэта магчыма".
Сустрэча са Старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, 10 жніўня 2020 г."Калі раптам на нас нехта нападзе, вы нават уявіць не можаце, як мы можам адказаць. Каму трэба - я сказаў. Тут мы не будзем ужо абмяркоўваць праблему бруднай, чыстай ядзернай бомбы, атамнай бомбы. Гэта ўжо не абмяркоўваецца. Мы адкажам так, што не толькі Еўропа задрыжыць. І гэта не толькі мы. Гэта нашы дамоўленасці з Расіяй, гэта наша сумесная групоўка ўзброеных сіл".
Размова з расійскімі журналістамі ў Ерэване на палях саміту АДКБ, 23 лістапада 2022 г."Калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны. Заўсёды. Усё жыццё. А ўсё добрае - гэта будзе добра. Таму, каб не дапусціць усялякіх сутыкненняў і праяў, мы, людзі ваенныя, павінны мець загадзя планы процідзеяння розным нягоднікам, якія спрабуюць нас уцягнуць у бойку. Мы не павінны ім даць магчымасць уцягнуць нас у вайну. Гэта наша галоўная задача. Не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі. І мы, ваенныя, павінны прыняць усе меры, каб яе не было".
Нарада па пытаннях бяспекі, 10 кастрычніка 2022 г."Я наогул праціўнік ядзернай зброі. Катэгарычны праціўнік. Яе трэба поўнасцю ў свеце знішчыць. І свет будзе спакайней спаць. Але цяпер ёсць, акрамя ядзернай зброі, біялагічная, кіберзброя. Гэта яшчэ страшней, чым ядзерная зброя. Таму нам (Беларусі. - Заўвага) ядзерная зброя не трэба".
Інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), 21 ліпеня 2022 г."Найвялікшая каштоўнасць — гэта бяспека ў грамадстве, абараназдольнасць краіны, мір на зямлі! Усё астатняе мы знойдзем і купім. Гэта другараднае".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 21 красавіка 2016 г."Мы заўсёды ўдзяляем вялікую ўвагу пытанням забеспячэння бяспекі і абараназдольнасці нашай краіны, стану і ўзроўню аснашчанасці нашых Узброеных Сіл. Жыццё, цяперашняе становішча ў свеце пацвярджаюць правільнасць гэтага курсу".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 7 красавіка 1999 г."З пачаткам трэцяга тысячагоддзя свет, на жаль, не стаў больш бяспечным. Сіла прадаўжае адыгрываць істотную, калі не галоўную ролю ў міжнароднай палітыцы. Штодзень мы чуем, як у розных рэгіёнах планеты тысячы людзей становяцца ахвярамі ўзброеных канфліктаў і тэрарыстаў. Нягледзячы на ўрокі мінулага, і сёння яшчэ жывыя ідэі аб сусветным панаванні".
III Усебеларускі народны сход, 2 сакавіка 2006 г."Час, нарэшце, усвядоміць дзве простыя ісціны. Па-першае, тэрарызм нельга перамагчы толькі сілай зброі. А па-другое, у барацьбе з гэтым злом усе члены сусветнай супольнасці павінны выступаць разам. Беларусь робіць і будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, у барацьбе з гэтай чумой ХХI стагоддзя. Але ў геапалітычныя гульні пад лозунгам барацьбы з тэрарызмам уцягвацца не мае намеру. Мы павінны думаць пра сваю краіну, сваіх людзей, таму што за кожным рашэннем палітыкаў надыходзяць наступствы для народаў. І, у рэшце рэшт, жыццё нават аднаго чалавека значна даражэйшае за мільён тон нафты".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 14 красавіка 2004 г."Беларуская армія ніколі нікому не пагражала, не пагражае і пагражаць не збіраецца. Яна з'яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная не толькі яе адбіць, але і нанесці непапраўны ўрон праціўніку. Асноўнае прызначэнне Узброеных Сіл — абарона суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны".
Пасяджэнне Савета Бяспекі, 19 снежня 2019 г."Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў, а тым больш дарэмна бразгаць зброяй. Аднак існуючая ваенна-палітычная абстаноўка не дазваляе цяпер выбудоўваць іншыя прапорцыі фінансавання дзяржаўных расходаў. І ў далейшым на нашу бяспеку траціць будзем столькі, колькі патрэбна. Карміць трэба сваіх салдат".
Нарада аб выніках праверкі Узброеных Сіл, 31 мая 2018 г."У гэтым стагоддзі прасочваецца тэндэнцыя сцірання адрозненняў паміж станам вайны і міру. Войны ўжо не аб'яўляюцца, а, пачаўшыся, ідуць не па прывычным шаблоне. Вопыт сучасных ваенных канфліктаў паказвае, што цалкам паспяховая дзяржава за лічаныя месяцы і нават дні можа ператварыцца ў арэну бязлітаснага ўзброенага змагання, стаць ахвярай замежнай інтэрвенцыі, апусціцца ў вір хаосу, гуманітарнай катастрофы і грамадзянскай вайны".
Наведванне Міністэрства абароны, 19 лютага 2015 г."Мы заўсёды гаварылі, і я гэта прайшоў спаўна і маю права сказаць: Радзіму, Айчыну павінны абараняць усе. Усе, асабліва мужыкі. Мы сталі нахабнымі да такой ступені, што на жанчын пачалі перакладаць і гэту праблему. У Беларусі такога быць не павінна! Жанчына павінна адказваць за сваё, а мы павінны забяспечваць сям'ю і абараняць Радзіму, сваю сям'ю і сваю жанчыну".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2019 г."Стварыўшы ўласную сацыяльна-эканамічную мадэль, мы гарантавалі і нашу эканамічную бяспеку — Беларусь корміць сябе і пастаўляе прадукты іншым, наша прамысловая прадукцыя, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю, прабіваецца на знешнія рынкі. Краіна дастойна жыве, зарабляючы на жыццё, колькі можа, сваім розумам і працай".
Урачысты сход да Дня Незалежнасці, 1 ліпеня 2013 г."Прырост насельніцтва, павышэнне працоўнага патэнцыялу — пытанне нацыянальнай бяспекі, і для нас яно гучыць гэтак жа востра, як для іншых развітых краін".
Нарада аб дэмаграфічнай сітуацыі і ўдасканаленні мер дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, 19 лютага 2019 г."У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам".
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, 19 красавіка 2019 г."Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету. І па сіле знішчальнага ўздзеяння, не факт, што ядзерная зброя больш магутная".
Сустрэча з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, 10 красавіка 2018 г.