Сустрэча з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі
- 3
- 1:06
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 верасня ў Самаркандзе напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС правёў двухбаковую сустрэчу з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі.
"Трэба трымацца разам, каб не проста выжыць, а заняць сваё месца пад сонцам", - заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён адзначыў, што фармат сустрэчы на палях саміту не дазваляе вельмі паглыбіцца ў пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Іранам. Але гэта магчымасць аб чым-небудзь папярэдне дамовіцца - сустрэчах, парадку дня, пагаварыць аб нейкіх сур'ёзных пытаннях. "Гэта вельмі важна. І ў гэтым ёсць магчымасць", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка абазначыў два вектары для міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Ірана: інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.
Паводле яго слоў, у бакоў ужо склаліся нядрэнныя адносіны, але іх трэба інтэнсіфікаваць: "Вызначыць тыя напрамкі, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны ў перспектыве паміж Іранам і Беларуссю. А для гэтага нашы спецыялісты, міністры, міністэрствы замежных спраў павінны правесці рэвізію тых пытанняў, па якіх мы спрабавалі некалі дамовіцца, па якіх мы працуем. Адкінуць тое, што ўжо ўстарэла. І пакінуць пытанні перспектыўнага характару, па якіх мы будзем рухаць нашы адносіны".