Сустрэча з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам
- 3
- 2:01
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях сусветнага кліматычнага саміту ў Баку сустрэўся з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам.
Кіраўнікі дзяржаў зверылі гадзіннікі па шэрагу пытанняў у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывах сумеснай работы на Афрыканскім кантыненце.
Сустрэча праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы. "Спадар Прэзідэнт, рады бачыць Вас актыўным, жыццярадасным, нягледзячы на ўсе праблемы, якія ў нас існуюць у свеце", - прывітаў калегу Аляксандр Лукашэнка.
"І Вам таксама мой камплімент. Цудоўна выглядаеце. І маладзей, вядома", - сказаў у адказ Прэзідэнт Зімбабвэ.
"Ну, напэўна, не зусім", - заўважыў на гэта Аляксандр Лукашэнка.
"Ну, у параўнанні са мной Вы, спадар Прэзідэнт, як юнак выглядаеце, - настойваў Эмерсан Мнангагва. - Мне 82 гады. Таму, гледзячы на Вас, спадар Прэзідэнт, я бачу свайго маладога-маладога брата".
Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу падкрэсліў, што нельга параўноўваць паўночных людзей з паўднёвымі. Апошнія, упэўнены Прэзідэнт Беларусі, значна больш эфектыўныя, актыўныя і здаравейшыя.
"Мы збіраемся з Вамі яшчэ жыць, і не адзін год, і нам давядзецца яшчэ нямала зрабіць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў таксама аб ідэі пашырэння супрацоўніцтва за кошт падключэння іншых краін рэгіёна, у прыватнасці Мазамбіка: "У мяне ёсць ідэя, якую мы з Вамі абмяркоўвалі ў свой час. Што мы недзе сустрэнемся ў вас, запросім і Прэзідэнта Мазамбіка і разам выбудуем нашы сумесныя адносіны. Зробім так, што ў вас з'явяцца свае парты ў Мазамбіку і мы праз іх будзем з вамі больш эфектыўна і актыўна супрацоўнічаць".