Віншаванне з Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі

    Работнікам і ветэранам грамадзянскай авіяцыі

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём працаўнікоў грамадзянскай авіяцыі.

    Неба - стыхія, падуладная толькі моцным, мужным, адказным людзям. Беларуская грамадзянская авіяцыя можа па праву ганарыцца сваёй гісторыяй, багатымі традыцыямі і, галоўнае, калектывам, для якога пастаянны рух увысь стаў сэнсам жыцця.

    Пілоты і бортправаднікі, авіядыспетчары і інжынеры, тэхнікі і супрацоўнікі наземных службаў, спецыялісты па арганізацыі перавозак - усе вы штодзённа вырашаеце найскладанейшыя задачы, забяспечваючы бесперабойную работу паветранага транспарту і бяспеку тысяч пасажыраў, дапамагаючы ім хутка і з камфортам пераадольваць велізарныя адлегласці.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, чый каласальны асабісты вопыт з'яўляецца сапраўдным компасам для маладых спецыялістаў. Менавіта вы заклалі тыя прафесійныя каштоўнасці, на якіх грунтуецца сучасная сістэма авіяцыі.

    Перакананы, што і ў далейшым ваш калектыў будзе дасягаць самых амбіцыйных мэт па пашырэнні і мадэрнізацыі авіяпарку, развіцці грузавога сектара, арганізацыі новых рэйсаў, павышэнні стандартаў якасці абслугоўвання і лічбавізацыі галіны.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, чыстага мірнага неба, пакарэння небывалых вышынь і мяккіх пасадак.

    Аляксандр Лукашэнка