Віншаванне Прэзідэнту Алжыра Абдэльмаджыду Тэбуну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з Днём рэвалюцыі.
"Гэта свята займае асаблівае месца ў гісторыі краіны, з'яўляецца сімвалам гераізму яе сыноў, якія змагаліся супраць каланіяльнага прыгнёту. Аб'яднаныя памяццю аб цяжкім шляху да незалежнасці, алжырцы нязменна захоўваюць вернасць ідэалам і прынцыпам суверэнітэту", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Алжыр выступаюць за фарміраванне справядлівага шматпалярнага свету, пашырэнне раўнапраўнага ўзаемадзеяння дзяржаў і павышэнне ролі краін Глабальнага Поўдня. "Упэўнены, разам мы здолеем унесці ўклад у гэты працэс праз развіццё супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і на міжнароднай арэне", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на істотную дынаміку беларуска-алжырскіх адносін: "Перакананы, іх патэнцыял і ў далейшым будзе эфектыўна рэалізоўвацца ў інтарэсах нашых народаў".
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў запрашэнне Прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь у любы зручны час і прадоўжыць даверны дыялог для ўмацавання двухбаковага партнёрства.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэльмаджыду Тэбуну выдатнага здароўя і шчасця, а грамадзянам Алжыра - мірнага неба і працвітання.