Зацверджаны палажэнні аб ВАК і прысваенні ступеней і званняў

    У новай рэдакцыі зацверджаны палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў і палажэнне аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Адпаведны Указ № 190 падпісаў 2 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    На аснове адзіных падыходаў і няўхільнага выканання правіл аб'ектыўнасці, адкрытасці і незалежнасці прадугледжваецца захаванне прынцыповай пазіцыі ВАК як незалежнага атэстацыйнага органа пры Прэзідэнце, дзейнасць якога накіравана на выключэнне выпадкаў неабгрунтаванага прысуджэння вучоных ступеней і прысваення вучоных званняў. Прадугледжваецца таксама ўзмацненне кадравага патэнцыялу і персанальнай адказнасці членаў прэзідыума і калегіі ВАК.

    Пашыраны паўнамоцтвы саветаў па абароне дысертацый у частцы прадастаўлення ім права накіравання ў ВАК пісьмовых пярэчанняў у выпадку прыняцця экспертным саветам ВАК або назначаным дадатковым экспертам адмоўнага заключэння па дысертацыі.

    Уніфікаваны і зроблены мякчэйшымі асобныя працэдурныя патрабаванні для кандыдатаў на прысуджэнне вучоных ступеней і званняў з адначасовым узмацненнем адказнасці саіскальнікаў і арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і атэстацыю кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У прыватнасці, замацавана магчымасць прадстаўлення кандыдацкай і доктарскай дысертацый у выглядзе навуковага даклада пры выкананні пэўных умоў, уніфікаваны мінімальны стаж навуковай работы, колькасць падрыхтаваных вучняў і публікацый для саіскальнікаў вучоных званняў, узмоцнена адказнасць саіскальніка за плагіят, фальсіфікацыю і падлог матэрыялаў.

    Пры падрыхтоўцы Указа былі ўлічаны прапановы прадстаўнікоў навуковай супольнасці. Прыняцце дакумента дасць магчымасць удасканаліць працэс разгляду дысертацыйных работ і ацэнкі навуковых дасягненняў саіскальнікаў, зняць праблемныя пытанні і забяспечыць далейшае развіццё айчынных навуковых школ.