Таварыскі хакейны матч пры ўдзеле прэзідэнтаў Беларусі і Расіі
- 17
- 2:58
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 29 снежня пасля перагавораў у Санкт-Пецярбургу сустрэліся на хакейнай пляцоўцы піцерскага комплексу "Стрэльна Арэна".
Кіраўнікі дзяржаў выйшлі на лёд у адной камандзе, але ў розных пяцёрках: Аляксандр Лукашэнка - пад нумарам 01, Уладзімір Пуцін - пад нумарам 11.
У таварыскім матчы "белых" і "чырвоных" таксама прынялі ўдзел Вячаслаў Фяцісаў, Валерый Каменскі, Аляксей Касатонаў, Павел Бурэ, Сяргей Фёдараў, Ілья Кавальчук, Аляксей Жамноў і іншыя славутыя савецкія і расійскія хакеісты.
Таварыскі паядынак завяршыўся на карысць "белых", за якіх гулялі лідары Беларусі і Расіі: лік на табло 18:7.