Спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі з разбуральным землетрасеннем у Тыбецкім аўтаномным раёне.

    "У Беларусі вельмі засмучаны весткай аб разбуральным землетрасенні ў Тыбецкім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі. У гэты цяжкі час ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама накіроўваю пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.